Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Фатаграфічная археалагічная экспедыцыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Летам рушылі ў польска-беларускае пагранічча. Шукалі (і дасюль шукаюць) старых фотаздымкаў. З польскага боку ў Гарадку і Кляшчэлях, з беларускага — у Сапоцкіне, Лунне, Ваўкавыску, Воўпе і Камянцы. Ездзілі па старых хатах, гадзінамі размаўлялі з мясцовымі жыхарамі. Дакопваліся да фатаграфій даваеннага перыяду, а таксама да здымкаў зробленых пасля вайны. Нядаўна часта хаваных, часта лічаных неістотным смеццем. Запісвалі гісторыі ўладальнікаў фатаграфій і тых, хто на іх увекавечаны. Негатывы здымкаў адсканавалі. Неўзабаве з амаль 120 фотаздымкаў, выбраных на паграніччы з больш чым дзвюх з паловай тысяч, узнікне альбом.

Яшчэ перад летнім паходам аўтары праекта „Albom.pl” Уршуля і Гжэгаж Дамброўскія з Беластока (яна родам з Гайнаўкі) напісалі на Фейсбуку: „Паграбемся ў даступных нам прыватных „архівах”, вылаўліваючы фатаграфіі, якія паказваюць гісторыю сям’і і вёскі з пункту гледжання ўдзельнікаў падзей. З нецярпеннем разлічваем на цікавыя карціны. Распытваем пра іх мясцовых, але голас даем у асноўным фатографам, таму што вобразы гавораць на мове больш зразумелай, асабліва на памежжы”. У апошні час некаторымі фатаграфіямі і ўражаннямі ад паездкі падзяліліся яны падчас сустрэчы ў Беластоку ў галерэі „Тэлімэна”.

— У нашых паходах прымае ўдзел шэсьць чалавек — па трое з Беларусі і Польшчы. Не намагаемся зрабіць усяго, поўнасцю завяршыць справу. Мы выбралі для тэставання сем мясцовасцей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF