Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Пабочныя эфекты

Міра ЛУКША

Прыходзіцца лячыцца. З мусу купляеш торбу лякарстваў. Па дадзеных даследаванняў, пабочныя эфекты прэпаратаў з’яўляюцца трэцяй па значнасці прычынай смерці пасля хвароб сэрца і рака. У Англіі колькасць смерцяў ад пабочных эфектаў лекавых сродкаў аж утрая большая чым колькасць ахвяр дарожных аварый. Найбольшую трывогу, аднак, выклікае шырокараспаўсюджаная практыка фармацэўтычных кампаній, якія выдаляюць небяспечныя лякарствы з рынку толькі пасля таго, як яны прынясуць адпаведны прыбытак або калі назапашваецца вялікая колькасць судовых пазоваў.

На гэтым не канчаецца. Хімічная субстанцыя вяртаецца ў абарот. Пад іншай назвай, з іншым тэрапеўтычным паказаннем, і для іншых мэтавых груп. Даследнікі з універсітэта Адэльфі ў Гардэн-Сіці правялі даследаванне, якое паказала, што альтэрнатыўныя метады лячэння могуць быць больш эфектыўныя, чым сучасная медыцына. Сарганізавалі яны тры групы пацыентаў, пакутуючых дэпрэсіяй. Першая прымала антыдэпрэсант (сертралін), другая — два разы на тыдзень на працягу месяца ўдзельнічала ў псіхатэрапіі, а трэцяя прымала плацэба (інертнае рэчыва, не маючае ўплыву на стан здароўя пацыента). Калі пасля 8 тыдняў сертралін і плацэба не давалі эфектаў, замянялі лякарства іншым. Пасля 16 тыдняў тэрапеўтычны эфект усіх груп быў вельмі падобны, з за чаго не мог быць статыстычна значным.

Медыцынскія міфы і тэорыі змовы афіцыйнай медыцынай прызнаюцца як належнае. Вось медыцынскі міф, што вялікія дозы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF