Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Новая матура па-новаму

Ян КАРЧЭЎСКІ

Адным з вынікаў рэформы адукацыйнай сістэмы напрыканцы мінулага стагоддзя былі змены ў экзамене на атэстат сталасці. Апрача формулы памянялі таксама яго назву на матуральны экзамен, які ўпершыню здавалі вучні звышгімназічных школ у 2005 годзе. Паўсюдна прынялася назва «новая матура», хіба таксама таму, каб адрозніць яе ад старой матуры, якая яшчэ паралельна функцыянавала некалькі добрых гадоў.

Дык рэформы ў адукацыі адбываюцца пастаянна і наступіў час мадыфікаваць матуральны экзамен. Галоўная яе мэта заключаецца ў як найлепшай падрыхтоўцы моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. З днём 1 верасня г.г. уступіла ў сілу распараджэнне міністра адукацыі, якое м.інш. уводзіць змены ў вышэйзгаданы экзамен. Такім чынам, пачынаючы з 2015 г., каб здаць матуру, трэба (як і дагэтуль) набраць мінімум 30 працэнтаў пунктаў па ўсіх абавязковых вусных і пісьмовых экзаменах (здаюць іх на падставовым узроўні) ды (новаўвядзенне) прыступіць прынамсі да аднаго экзамену на пашыраным узроўні, без г.зв. „парога здавальнасці”. Значыцца, вынік не ў кожным выпадку такі істотны, а самае галоўнае — прыступіць.

Найбольшыя змены ў спосабе здавання экзаменаў чакаюць матурыстаў на польскай мове ды мовах нацыянальных меншасцей, значыцца — таксама беларускай. У вуснай частцы знікаюць г.зв. прэзентацыі, якія заключаліся ў выказванні вучня на раней выбраную і падрыхтаваную тэму. Неафіцыйна гаварылася пра масавы гандаль такімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF