Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Вялізны поспех Арлянскай гміны

Размова з Пётрам Сэльвесюком, войтам Арлянскай гміны, адзінай у Польшчы, якая рашылася ўстанавіць двухмоўныя ўказальнікі мясцовасцей на польскай і беларускай мовах. Аказалася, што такое рашэнне не палохае інвестараў. Будуюць яны свае прадпрыемствы ў адметнай па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах гміне, у якой вынікі перапісу насельніцтва ў 2002 годзе паказалі, што беларусы складаюць ажно 68,93% ад агульнага ліку жыхароў Арлянскай гміны.

Вашая гміна ў рэйтынгу заможнасці самаўрадаў двухтыднёвіка «Wspólnota» заняла 45 месца ў Польшчы, з ліку 1571 самаўрада і 2 месца ў Падляшскім ваяводстве, па развіцці і заможнасці гміны ў 2012 годзе. Калі Вашая гміна ў 2006 годзе займала ў рэйтынгу 1396 месца, у 2009 — 933, у 2011— 423, то відаць, што самы вялікі ўздым адбыўся ў 2012 годзе. Што ў галоўным паўплывала на такі велізарны поспех?

— У рэйтынгу ацэньваўся гмінны даход у разліку на душу насельніцтва, які ў нашай гміне ў 2012 г. склаў суму 3 454 зл. У мінулым годзе падаткак ад нерухомасці з распаложанай у нашай гміне фабрыкі міжнароднай групы «Ікея» склаў больш за 2 700 тыс. зл. і гэты фактар у галоўным вырашыў, што мы так высока падняліся ў рэйтынгу заможнасці самаўрадаў. Удалося нам заахвоціць міжнародную групу «Ікея» да інвеставання ў нашай гміне і пасля доўгіх размоваў давесці да фіналу гэтую задуму. У гэтым моцна дапамагло нам Павятовае стараства ў Бельску-Падляшскім. У размовы і прыцягванне інвестыцый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF