Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Ні тыя, ні тыя

Міраслаыў ГРЫКА

Тыдзень таму я падняў пытанне аб п’янстве беларусаў. Аднак гэта не адзіны народ, у якім гэтая праблема рэзка брыняе пад яснаасвечаным патранажам... дзяржавы. Шматмільённым паступленням у дзяржаўную казну за кошт акцызаў на алкаголь не пагарджаюць міністры фінансаў Беларусі, Украіны і Расіі ці Польшчы. Я маю на ўвазе славян. Іншымі словамі, чым больш хлебчуць славянскія грамадзяне, тым больш грашовых сродкаў у наяўнасці трапляе ў касу іх дзяржаў. І тым больш рады міністры фінансаў. Гэта дае ім грошы для падтрымання антыалкагольных кансультацый, на зарплаты дзяржслужачым, настаўнікам, паліцыі, войску і г.д. Тым не менш, у гэты момант трэба спытацца, як тая дзяржава інтэгруе свой бюджэт на прыбытковасць з дапамогай прапінацыі — продажу алкагольных напояў? Ну, вось, дзяржава дэфрагментаваная на вышэйшыя органы ўлады і падуладных яе грамадзян. Варта памятаць, што слова «прапінацыя» паходзіць ад лацінскага «propinare» , значыць, «частаваць (спіртным) напоем». У шляхецкія часы тое «частаванне» было небескарыслівай здзелкай. Селянін павінен быў напівацца, у той час як шляхціц чэрпаў чысты даход з ганебнага п’янства. Гэта нічым не адрозніваецца ад таго, што адбываецца ў нашыя дні.

Аб узроўні палітычнай культуры краіны сведчыць стабільны сацыяльны парадак, які з’яўляецца кансенсусам згоды на яго большасці грамадзян. Часам, аднак, гэтая большасць з’яўляецца альбо п’янай — у літаральным сэнсе — або палітычна яна ў стане (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF