Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Захад ці Усход

Віктар САЗОНАЎ

„Вайна нішто, галоўнае манеўры”. Гэтую фразу хіба што чуў кожны, каму хоць адну гадзіну давялося адслужыць у савецкім войску. Хаця там, звычайна, служылі не менш двух гадоў. І гэтая фраза тады гучала з салдацкім, не зусім цэнзурным вымаўленнем. Але сэнс застаўся гэткі ж. Па-вайсковаму просты як стрэл, лаканічны як загад, і максімальна набліжаны да рэчаіснасці.

Дык вось, у Беларусі толькі што прайшлі вайсковыя вучэнні. І ўдзельнічалі ў іх не толькі беларускія вайскоўцы, але і расійскія. І нават кіраўнікі гэтых краін. Папрысутнічалі яны, адпаведна, на землях абедзвюх незалежных дзяржаў. І на сённяшняй расійскай тэрыторыі, якая дасталася Расіі паводле права мацнейшага, пасля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай, і на беларускай зямельцы, якую не ўсю да канца, пасля той пераможнай вайны, саветы нахабна параздавалі каму хацелі. І невядома па якім праве.

Беларусь, пасля сумесных з Расіяй ваенных дзеянняў стала ўнікальнай краінай-пераможцам, якая ў адрозненні ад іншых пераможцаў не здабыла, а згубіла сваю тэрыторыю. Яшчэ сваю тэрыторыю таксама Нямеччына згубіла. Але яна, здаецца, у адрозненні ад нас, тую вайну прайграла.

Цяперашнія вучэнні назвалі „Запад-2013”. Пісаць назву, хіба што, трэба выключна па расійску, бо тое, што для іх „Запад”, для нас акурат цэнтр Еўропы, які па волі лёсу ёсць нашай Радзімай. Асабіста я нават памятаю „манеўры” з падобнай назвай. Тады яны называліся „Запад-81”. Праўда „Запад”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF