Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Пешшу ў Беларусь

Якуб ЛОГІНАЎ

На цэлай усходняй і паўночнай мяжы Польшчы толькі на двух памежных пераходах можна перасякаць мяжу пешшу і на ровары. Гэта пераход Мэдыка — Шэгіні на мяжы з Украінай і Белавежа на мяжы з Беларуссю. На абсурднасць такой дыскрымінацыі пешаходаў звярталі ўвагу ініцыятары і прыхільнікі грамадскай ініцыятывы „Piesze przejścia graniczne / пешаходныя пераходы”, якая ўзнікла ў студзені 2013 г. і засяроджваецца вакол старонкі на Фэйсбуку: www.facebook.com/turystycznagranica. Дзякуючы шырокай падтрымцы з боку еўрадэпутатаў і дэпутатаў Сейма з розных партый, ініцыятыва аказалася паспяховай: Міністэрства ўнутраных спраў падтрымала ідэю адкрыцця пешаходных пераходаў, і магчыма яшчэ ў гэтым годзе адкрыюць пешаходны рух на пераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай .

Забарона пераходзіць мяжу пешшу (акрамя згаданых ужо двух выключэнняў) — гэта рэлікт сталінскай эпохі. Заходняя мяжа Савецкага Саюза павінна была быць па вызначэнні шчыльнай і непрыязнай для звычайнага грамадзяніна. І тут не меў значэння факт, што польска-савецкая мяжа — гэта зусім не была „жалезная заслона” паміж усходнім і заходнім блокамі, а толькі мяжа паміж дзвюма тэарэтычна саюзнымі краінамі таго ж сацлагера.

Зусім інакш было на мяжы Польшчы з іншымі тады сацыялістычнымі краінамі: ГДР і Чэхаславакіяй. Там перасячэнне мяжы было прасцейшым і ніхто не дадумаўся забараняць пешаходны рух, напрыклад, на польска-чэхаславацкіх пунктах пропуску. Такой забароны не прыдумалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF