Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Янка Купала ў Беластоку

Сяргей ЧЫГРЫН

Упершыню народны паэт Беларусі Янка Купала наведаў Беласток у кастрычніку-лістападзе 1939 года.

8 кастрычніка 1939 года, разам з групай беларускіх пісьменнікаў — Якубам Коласам, Змітраком Бядулем, Міхасём Клімковічам, Янкам Маўрам, Макарам Паслядовічам і іншымі літаратарамі, Янка Купала выехаў з Мінска ў Беласток. Спачатку пісьменнікі па дарозе наведалі Стоўбцы і Ваўкавыск, а потым завіталі ў Беласток. Магчыма, літаратары ехалі на сваіх машынах — Якуб Колас на сваёй, а Янка Купала — на ўласным „Шаўрале”. З сабой яны везлі і некаторых пісьменнікаў.

Першая літаратурная сустрэча ў Беластоку адбылася ў тэатры „Апалон”. На сустрэчы выступілі Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, а таксама Янка Купала, які прачытаў некалькі вершаў з цыкла „На заходнебеларускія матывы”. Пра гэтую сустрэчу ў Беларусі пісалі газеты „Звязда”, „Савецкая Беларусь” і „Літаратура і мастацтва”. Тады Янка Купала з радасцю чытаў свае натхнёныя радкі:

Накарміліся панскаю ласкай,

Горкіх слёз напіліся дасыта.

Што здавалася ўчора йшчэ казкай,

Прыйшло сёння у сонцы спавітым.

Расплываліся ў небе туманы,

Разганяў вецер ссохшае лісце.

Салавейка спяваў над курганам,

Неяк быццам спяваў галасісцей.

Ішлі гоманы нівай наспелай,

Гарады адклікаючы й вёскі.

Белавежская пушча шумела,

І шумеў цёмны лес Аўгустоўскі...

Другая сустрэча з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF