Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Цэнтр Еўропы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прынялося ў нас, на Беласточчыне, лічыць з абсалютнай упэўненасцю, што цэнтр нашага кантынента знаходзіцца ў Сухаволі. Гэтае сцвяраджэнне было аб’яўлена свету ў 1775 годзе Шыманам Саберайскім, картографам польскага караля Станіслава Панятоўскага.

Гэтую інфармацыю падаюць усе даведнікі, але не ўсе з ёю пагаджаюцца. Нам вядома, што ў Беларусі не прызнаюць „польскага” цэнтра, што вызначаны ў Сухаволі — там мяркуецца, прымаючы іншыя чым Саберайскі крытэрыі, што цэнтр Еўропы ў іх, каля пяцідзесяці кіламетраў на поўдзень ад Полацка, у наваколлі возера Шо. Ды і ў навакольных суседзяў таксама маюцца іхнія ўласныя цэнтры Еўропы, вызначаныя паводле яшчэ іншых крытэрыяў. Такім вось чынам маюцца цэнтры Еўропы ў Славакіі, Украіне, Літве, Эстоніі, Чэхіі, Венгрыі, Германіі і нават у Нарвегіі. Такім чынам маем па меншай меры дзесяць розных, не супадаючых з сабою, цэнтраў нашага кантынента.

Усе гэтыя цэнтры вызначаны згодна прынятым крытэрыям, паводле строгіх геаметрычных разлікаў. І ўсе яны, дакладна кажучы, нягледзячы на тую строгасць — недакладныя. Бо ж не толькі Космас у пастаянным руху; таксама зямная паверхня, нягледзячы на яе бачную статычнасць, нябачна варушыцца. І зараз пасля вымярэння прынятых каардынат, тыя каардынаты крышку зменяцца і атрыманы вынік будзе ўжо ўстарэлы. Гэта, вядома, практычнага значэння не мае, так як не мае сутнаснага значэння і месцазнаходжанне таго цэнтра; такая цікавінка патрэбная, па сутнасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF