Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Завяршаючы цыкл

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адна з трох дэбат у рамках сёлетняга XIV «Трыялога» ў Крынках, які адбыўся ў гонар памерлага ў лютым Сакрата Яновіча, была прысвечана шырокай культуры. Мерапрыемствам, якое завяршыла дзень шматгадзінных абмеркаванняў (больш пісалі мы пра іх у апошніх двух нумарах «Нівы»), быў перадпрэм’ерны паказ на крынскім рынку «Антыгоны» ў выкананні Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку, паводле тэксту Сафокла і літаратурнага кіраўніка тэатра Даны Лукасінскай, якая ўпляла ў аснову старажытнай трагедыі гісторую абапертую, між іншым, на расказах жыхароў Крынак з 1947 года, калі вызначаліся новыя межы на ўсходзе Польшчы, і, такім чынам, падзелены былі сем’і, а ў некаторых у выніку пасляваенных падзей «брат павярнуўся супраць брата».

У дыскусіі пад лозунгам «Культура» ўдзел прынялі Кшыштаф Чыжэўскі, практык ідэі, шэф сейненскага Асяродка «Пагранічча», Габрыела Кардацца, італьянская гісторык мастацтва, аўтарка дакументальных фільмаў пра Сакрата Яновіча, Тамара Андрушкевіч, перакладчыца беларускай літаратуры (у тым ліку Сакрата Яновіча) і Сяргей Чыгрын са Слоніма ў Беларусі, паэт, літаратуразнаўца і культуролаг, гісторык і журналіст.

Пачаў Кшыштаф Чыжэўскі ад заявы:

— Сакрат Яновіч пытаўся, чаму гэтак важная мова, але ж гэтым самым пытаўся пра заўтрашні дзень. Не быў у ніякім майнстрыме (галоўнай плыні — М. Х.). Было б цікава напісаць яго біяграфію.

Тут, паўжартам, уключыўся сузаснавальнік і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF