Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Верагодны смак беластоцкага скансэна

Іаанна ЧАБАН

«Каб хоць не падала», — маліліся ўдзельнікі і арганізатары вераснёвага, фальклорнага свята «Падляшскае зёлкамі пахучае». Маліліся і вымалілі. Дождж адступіў як па заказе. Нічога, што на загуменні Беластоцкага музея вёскі гразі па шчыкалатку, дзецям ад гэтага радасць. Надвор’ем задаволены былі таксама шматлікія прадаўцы традыцыйных кулінарных вырабаў. Вільготнае, бадзёрае паветра круглы дзець трымала ласункі чыстымі і свежымі. Найбольш аматараў добрага харчавання круцілася вакол венгерскай палаткі. Маніў іх туды не толькі пах смакавітай гуляшоўкі, але таксама мадзьярскія мелодыі, іграныя ўжывую на цымбалах і скрыпцы. Разбуджаны апетыт на вугоршчыну можна было таксама заспакоіць у двары з Бобры-Вялікай. Прадстаўленыя там здымкі Марты Чонграды запрашалі зрабіць падарожжа ў яе Хортабадзь. Прыгожая вопратка пастухоў Ціса-Дунайскай нізіны, а таксама іх цікавы і багаты фальклор напэўна заахвоцілі многіх да сапраўднага падарожжа ў гэтую не так ужо далёкую частку Еўропы.

Традыцыйнае харчаванне было адной з галоўных тэм сёлетняга выпуску вераснёвага фестывалю. Тут можна было не толькі добра пад’есці, але яшчэ падгледзець працэс квашэння капусты, вэнджання мяса, выціскання алею ці (толькі для дарослых) перагонкі спірту. Дзецям арганізатары рэкамендавалі, між іншым, паглядзець экспазіцыю «Птушкі ў народным мастацтве і традыцыі» , зазірнуць на выстаўку «Дзіцячыя турботы і бестурботы!», а таксама пагуляць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF