Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Дажалі ў Залуках

Міра ЛУКША

У Гарадоцкай гміне на Беласточчыне кончылі жніво. У Залуках, што над Супраслю, 8 верасня адбыўся ўжо традыцыйна ў гэтай вёсцы народны фэст, які сабраў гаспадароў, уладароў і гасцей не толькі з Беластоцкага павета. Месца, дзе праводзяцца гмінныя дажынкі на Гарадоччыне, выбрана невыпадкова. Гэтая моцная вёска з зухаватымі і таленавітымі гаспадарамі і гаспадынямі ўтрымала сваю школу, заснаваўшы сваё грамадска-культурнае таварыства «Залукі над Супраслю», якім кіруе Ірэна Каранкевіч, адна з сябровак «Каліны» — аднаго з трох музычных калектываў у вёсцы. На свята з’язджаюцца са сваёй мастацкай праграмай дзесяткі калектываў з навакольных гмін, якія з імі дружаць. Але асновай спеўнай праграмы з’яўляюцца, перш за ўсё «Каліна», «Калінка» і «Каліначка» ды іншыя гарадоцкія гурты, у якіх спяваюць усе пакаленні. Дажынкі арганізуе ўся гміна, пры значным удзеле Гарадоцкага цэнтра культуры. Дырэктар ГЦК Юры Хмялеўскі адзначыў:

— Дажынкі для нас — гэта не толькі свята ўраджаю, але таксама культурная падзея, каб успомніць даўнія звычаі. Тут, на сцэне, кожны год паказваем, як гэта калісьці было. Расказалі, як заканчвалі жніво, як дзякавалі і пану, і Богу за плён. Гэта вельмі багатая традыцыя, пра якую маладое пакаленне ўжо не ведае. Дзейнічаем і спяваем!

— Як трымаемся? — дзівіцца Ірэна Каранкевіч. — Пяцігоддзе адзначаць будзем. Галоўнае, што школу сваю захавалі. І што «Калінка» спявае, што выдала новы дыск. Арганізавалі мы таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF