Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Ткацтва і агратурызм «У Ірэны»

Аляксей МАРОЗ

Агратурыстычная кватэра «У Ірэны» ў Старым Ляўкове розніцца ад іншых агракватэр перадусім вялікай колькасцю ткацкіх вырабаў, якія ляжаць там на сталах, тапчанах і ложках. У гэтай кватэры арганізаваліся ткацкія майстар-класы. Яе ўласніца Ірэна Ігнацюк тчэ палавікі, пакрывалы і палотны з цікавымі ўзорамі. Свае вырабы прадае турыстам і выкарыстоўвае іх у сваім доме.

Ля панадворка плыве рэчка Нараўка, а збоку расце малады лес. Вячаслаў Ігнацюк, муж спадарыні Ірэны, вядомы ў наваколлі як спецыяліст па выконванні традыцыйных кафлевых печак і забудоўванні камінкаў кафлямі. Зрабіў ён на беразе рэчкі прыстань для турыстаў, якія на байдарках любуюцца навакольнай прыродай. Недалёка з Ляўкова ў Белавежскую пушчу і на Семяноўскае вадасховішча, якое прыцягвае на адпачынак аматараў прыгожай прыроды, плавання і рыбалкі. Агракватэру спадарства Ігнацюкоў наведваюць таксама прыхільнікі народнай творчасці, якую можна тут убачыць у практычным выкарыстанні. Асобы, зацікаўленыя ткацтвам, могуць павучыцца гэтаму занятку на кроснах пад наглядам майстрыхі Ірэны Ігнацюк. Разам з мужам займалася яна таксама вырошчваннем зёлак і надалей скупляе іх ад мясцовых жыхароў. Турысты ў агракватэры «У Ірэны» адпачываюць таксама пры вогнішчы, гуляюць на валейбольнай пляцоўцы на панадворку.

У доме спадарства Ігнацюкоў падышла да мяне бабуля Яўгенія Аліфер, маці Ірэны Ігнацюк, і з гордасцю заявіла, што «Ніва» ў іх хаце пастаянны госць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF