Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Бязгрэшныя п’яніцы

Міраслаў ГРЫКА

Схільнасць да п’янства не з’яўляецца рысай, якая абяздольвае выключна беларусаў. Палякі не лепшыя па гэтай прыкмеце. Сапраўды гэтак жа і рускія. Статыстыкі, якія паказваюць на рост спажывання алкаголю ў гэтых трох краінах, аднолькава трывожныя. Але алкагалізм у Беларусі не з’яўляецца праблемай асобных людзей, а з’яўляецца станам нацыянальнага бедства. За апошнія пяць гадоў продаж алкаголю павялічылася там на 40 адсоткаў. У сусветным рэйтынгу самых п’яных грамадстваў беларусы ўжо займаюць 10-е месца. Гэта перакладваецца на страшны лік няшчасных людзей, залежных ад алкаголю. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі ёсць іх аж 187 тысяч. Па крайняй меры, яшчэ столькі ж змагаецца з алкагалізмам за межамі афіцыйнай статыстыкі. Як на дзесяцімільённае насельніцтва такі лік галавакружны. Хоць улады бяруцца за розныя спосабы, каб прадухіліць алкагольнае бедства, але наступствы гэтага сумныя. Так званыя табліцы ганьбы ў грамадскіх месцах, на якіх змяшчаюць партрэты злоўжываючых алкаголем, прыносяць прамое разбуральнае ўздзеянне. Прыніжаныя п’яніцы п’юць яшчэ больш, каб забыцца пра свой сорам. Расце незадаволенасць больш умераных грамадзян, занепакоеных празмерным умяшаннем ўлады ў інтымную сферу чалавечай слабасці. А гэта, вядома, кранае ўсіх людзей. Тое ж і ў выпадку аб’яўленых прэзідэнтам Лукашэнкам дзён цвярозасці, калі абавязвае поўная забарона продажу алкаголю. Якраз недарэчна павялічваецца тады спажыванне алкагольных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF