Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Цягнік у мінулае

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Перакананым антысаветчыкам я стаў яшчэ ў савецкім войску. Уласна не двухгадовая служба ў гэтым войску стала таму галоўнай прычынай. Проста якраз у тыя гады надышла перабудова і выплыла надзвычай многа праўды пра сапраўдную гісторыю Савецкага Саюза. Пра тую праўдзівую гісторыю, пра якую нам яшчэ не казалі на першым курсе гістарычнага факультэта ў 1984 годзе, мы чыталі ў розных друкаваных выданнях 1986 года, прыкладам такіх як папулярнейшы часопіс „Огонёк”. Праўду пра „вялікую кастрычніцкую рэвалюцыю”, пра сапраўднае маральнае і палітычнае аблічча самага „чалавечнага чалавека” Уладзіміра Леніна, пра сталінскія рэпрэсіі і загубленых таленавітых літаратараў, і шмат яшчэ пра што. Папраўдзе само савецкае войска таксама не ўмацоўвала веры ў справядлівасць і непахіснасць сацыялістычнага лагера. У вучэбнай частцы цяжка было зразумець, чаму ў мірны час салдаты павінны быць цэлы час галоднымі. І гэта не ў якой глухой глыбінцы, на краі шостай часткі планеты (маладыя напэўна і не ведаюць, што такую тэрыторыю займаў СССР), куды можа і цяжка давезці харчаванне, а ў слаўным горадзе-„героі” Мінску. А потым ужо ў „баявой” частцы мне таксама было незразумела, што мы — такія розныя дзеці розных народаў робім у адной арміі. Мне таксама было незразумела, чаму за два гады войска мы толькі два разы стралялі з аўтаматаў і то давалі па некалькі патронаў. Затое ў вучэбцы перад прыездам нейкага генерала мы ноччу цягалі за кіламетр дзёран на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF