Ніва № 39 (2994), 29 верасня 2013 г.

Партнёрства самакіравання

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пад патранажам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага ў Беластоку 19-20 верасня адбыўся І Самаўрадавы форум Усходняга партнёрства. Не выпрацавалі на ім ніякай прынцыповай пазіцыі ці рэкамендацыі, якія маглі б стаць асновай для працы наступнага саміта Усходняга партнёрства (УП) — у лістападзе ў Вільні. Установа галоўнага арганізатара, то-бок, прэзідэнта горада Беластока, запрасіла на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў брацкіх гарадоў з шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).

На Форум, аднак, не прыехалі запрошаныя прадстаўнікі беларускага самакіравання, гэта значыць, ад Гродна. Беларусь прадстаўлялі генеральны консул РБ у Беластоку Аляксандр Берабеня і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Андрэй Лазавік. Таксама не было запрошаных самаўрадаўцаў з Азербайджана і Арменіі.

Якраз перад форумам мы спрабавалі высветліць, чаму не прыбыў ніхто з Гродна. Генконсул Аляксандр Берабеня загадкава адказаў „Ніве”:

— Я не ведаю, мабыць, яны не атрымалі запрашэння. Гэта можа быць нейкая памылка. Я таксама не ведаў, што запрошаны хтосьці з Гродна.

Прэзідэнту горада Беластока Тадэвушу Трускаляскаму падвярнулася думка, што мэр і іншыя запрошаныя гродзенскія самаўрадаўцы (у Беларусі канцэпцыя самаўрада не супадае з канцэпцыяй вядомай у Польшчы і на захадзе Еўропы) не атрымалі дазволу на прыезд ад вышэйпастаўленых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF