Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Бегалі і збіралі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль пяцьдзесят удзельнікаў з Падляшскага ваяводства, а таксама з іншых польскіх рэгіёнаў прынялі ўдзел ужо ў другім Падляшскім дабрачынным паўмарафоне для анкалагічнага госпіса ў Новай Волі. У паўмарафоне трэба было перабегчы 21 кіламетр, у сямейным бегу — два кіламетры. Грошы, сабраныя падчас прабегу, будуць выкарыстоўвацца для штодзённага ўтрымання хатняга госпісу. Удзельнікі паўмарафона пазней прынялі ўдзел у штогадовым, ужо дзесятым Свяце грыба ў аддаленым на кіламетры чатыры Міхалове.

Як і летась, цэнтрам барацьбы быў размешчаны ў будынку былой школы Фонд «Падляшскі анкалагічны госпіс». Як мы ўжо згадвалі ў «Ніве», дзякуючы падтрымцы людзей добрай волі, гэты будынак быў адрэстаўраваны. Фонд атрымаў аўтамабіль для перавозу людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Са снежня 2010 года ў Новай Волі працуюць тэрапеўтычныя майстар-класы.

— Дапамагаем трыццаці людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У шасці майстэрнях адбываюцца кулінарныя заняткі, швейныя, мастацкія і рукадзенільніцкія майстар-класы. Нашы пацыенты прыбіраюць агарод, самі рыхтуюць ежу. Такія людзі вучацца, як спраўляцца ў жыцці, як афармляць справы ў адміністрацыйных установах, — тлумачыць а. Яраслаў Шчэрбач, праваслаўны святар, віцэ-старшыня Фонду. — Гэта дазваляе людзям з абмежаванымі магчымасцямі на кантакт з людзьмі, і што больш важна, каб адчувалі сябе патрэбнымі.

Мэтай Фонду з’яўляецца дапамога невылечна хворым і іх сем’ям. Сам госпіс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF