Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Даследаванне страчанага

Іааннв ЧАБАН

Падкрынскія вёскі — забытыя прыпынкі на карце падарожжаў беларускай культуры і навукі. Дзесяцігоддзямі пасярод мясцовых развівалася пачуццё апошнясці і непатрэбнасці. Цяпер дасягнула яно канчатковага завяршэння. Запозна ўжо на ўздыманне таго, што беззваротна адышло.

Чатыры гады таму застыўшую памяць апошніх аўтахтонаў пачалі разаграваць аматары мясцовага фальклору і гісторый з крынскай суполкі «Тэрра інкогніта». Услед за імі пайшлі зацікаўленыя тэмай падляшскія журналісты, фотарэпарцёры і фільмоўцы. «Мы нічога вам ужо не раскажам, — гавораць мясцовыя. — Тут усё закончылася, зарасло лесам». Спадарыня Вера з Рудакоў, якой пераваліла за восемдзесят, да самой зімы займаецца вялікім агародам. Нідзе больш не сустрэць такой галерэі традыцыйных кветак і кустоў на чале з апетай народам калінай. Агародніны і садавіны хапае ўсёй беластоцкай сям’і спадарыні Веры. «Але ж нікому гэта непатрэбна», — кажа яна, не адрываючы рук ад пустазелля ў трускалкавых градках. Тут за стадолай усюды былі палоскі са збожжам, бульбай. Цяпер, куды ні глянь, адзін лес. Свету за ім не відаць. Усё ж такі спадарыня Вера, як і яе сусед Пеця, згадзіліся паратаваць прыбылых у вёску навуковых супрацоўнікаў Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Далёка не кожны здольны раскрыць поўную цяжкіх выпрабаванняў лёсу душу, тым больш незнаёмым. Да ўключаных дыктафонаў распавядалі яны пра свае жыццёвыя, найчасцей невясёлыя, досведы. Даволі доўгія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF