Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Маркоўкі ніколі не далі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетні «Трыялог» у Крынках быў унікальным і таму, што былі на ім узнятыі палітычныя тэмы, якіх Сакрат Яновіч на сваіх «Беларускіх трыялогах» пазбягаў, хаця агулам у яго жыцці і дзейнасці не былі яму чужыя і ён не мог пазбегнуць гэтага. Дарэчы, адзін з удзельнікаў дыскусіі ў палітычных дэбатах у крынскай сінагозе, Адам Міхнік, дзеяч пээнэраўскай апазіцыі, галоўны рэдактар штодзёнкі «Gazeta Wyborcza» публічна папрасіў прабачэння за польскія ўлады, якія прывялі да асуджэння на чатыры з паловай года калоніі строгага рэжыму лідара Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Беларусі Алеся Бяляцкага.

Якраз Адам Міхнік пачаў гэтую частку «Трыялога» (пра літаратурную частку мы пісалі тыдзень таму):

— Я пазнаёміўся з Сакратам даволі позна, бо ў 1987 ці, магчыма, у 1988 годзе. Гэта быў камітэт, званы «Шасцідзесяткай», які быў скліканы Лехам Валэнсам. Але мы ніколі не былі ў блізкім знаёмстве. Для мяне Сакрат гэта чалавек пяра і аўтар дзвюх незвычайных кніг. Першая з іх — «Беларусь, Беларусь». Я памятаю — невялікая чорная вокладка. Калі я паспрабаваў знайсці яе, не мог, пэўна скраў яе адзін з маіх калег. Другая кніга, менш вядомая , «Сярэбраны яздок», тры апавяданні Сакрата Яновіча. Першае расказвае пра час у шаснаццатым стагоддзі, трэцяе гэта сучаснае пытанне, а другое ставіцца да студзеньскага паўстання. Кнігу я выграб у турэмнай бібліятэцы ў Гданьску і тады яе прачытаў. Тады таксама гэтак жа нечакана вярнулася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF