Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Натхнёныя драўляным дойлідствам Падляшша

Міра ЛУКША

— Мы хацелі, каб выбраныя ўзоры ўяўлялі розныя часткі Падляшша, — сказаў Лукаш Шчапановіч. — Спалучылі мы традыцыйныя элементы з сучаснымі формамі арнаменту, якія вядуць дыялог паміж традыцыяй і сучаснасцю. Самыя лепшыя ўпрыгожанні, у прыватнасці, у сёлах Плютычы, Канюкі, Войшкі. Багатыя аздабленні ў верхняй частцы дома сведчылі аб сям’і, яе сацыяльным становішчы. Найбольш характэрныя аздабленні маюць пэўныя знакі і арнаменты, уключаючыя інфармацыю аб багацці і статусе гаспадара, выказваюць таксама этнічную і рэлігійную прыналежнасць людзей...

У асушанай сажалцы каля палаца Браніцкіх ад 8 верасня можна захапляцца гарадскім павільёнам, які ў сучаснай форме знаёміць з аздабленнямі характэрнымі для архітэктуры Падляшша. Праект рэалізавалі маладыя архітэктары — Агнешка Кацпшак і Лукаш Шчапановіч, якія звярнуліся да ўзораў такіх скульптараў як Уладзімір Наумюк з Канюк.

Пленэрны павільён, які да канца кастрычніка будзе ўпрыгожваць дол ад сажалкі ў ніжнім агародзе рэзідэнцыі Браніцкіх, гэта свайго роду даніна народным мастакам і аповед аб афармленні жылых будынкаў у рэгіёне. Гэта інспіравала маладых архітэктараў, якія пастаянна працуюць за мяжой. Праект быў рэалізаваны ў рамках прэзідэнцкай стыпендыі „Маладыя крэатары”. У апошнія тыдні працавалі яны пільна над павільёнам на цеслярскім заводзе і на месцы экспазіцыі ў парку. Раней уклалі ў яго вялікую канцэптуальную работу, з’ездзіўшы падляшскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF