Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Свята бульбы з беларускай ноткай

Уладзімір СІДАРУК

13 верасня над вадаёмам у Рэпчычах адбылося мерапрыемства пад назвай «Пячэнне бульбы — канцэрт беларускіх калектываў». Арганізатарамі выступілі Гарадскі асяродак культуры, спорту і адпачынку ў Кляшчэлях ды Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Канцэрт, які быў асноўнай часткай імпрэзы, быў запланаваны на 15 гадзіну. Але ў назначаны час не пачаўся па прычыне нешматлікай публікі. Цяжка сказаць, што на гэта паўплывала — пахмурнае халаднаватае надвор’е, ці праца ў полі пры ўборцы бульбы. За рэкламу ГАКСіА задбаў акуратна. Абвесткі аб беларускім фэсце намнога раней былі распаўсюджаны па салэцтвах Кляшчэлеўскай і Чаромхаўскай гмін. БГКТ забяспечыла папулярныя нашыя калектывы — «Расспяваны Гарадок», «Сказку», «Калінку», «Прымакі» і народны ансамбль «Гародніца» з Беларусі. Выканаўцы чакалі публіку...

Тым часам працаўнікі цэнтра культуры раскладалі вогнішча. Аматары рыбалкі змагаліся ў конкурсе, у якім удзельнічала трох вудзільшчыкаў з Чаромхі-Станцыі. Станоўчых вынікаў яны не дабіліся, але ганаровыя граматы і падарункі за ўдзел атрымалі.

Канцэрт пачаўся ў 15:30 без лішніх прамоў. Вядучая на беларускай мове канцэрт Таіса Барысюк найперш выклікала «Сказку». Затым выступілі «Расспяваны Гарадок» і «Калінка». Варта адзначыць, што рэпертуар выступаючых гуртоў быў даволі багаты і разнародны ды ўспрымаўся публікай бурнымі апладысментамі. Несліся песні над вадаёмам ды адбіваліся рэхам ад лесу, затым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF