Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

У чым правінілася малако?

Міраслаў ГРЫКА

Праз два месяцы пасля ўступлення ў сілу смеццевага закону большасць жыхароў Польшчы дэкларуе, што сартуе смецце. Па крайняй меры кажа так 89% грамадзян. З іх ліку аж 80 адсоткаў думае, што ведае, у які кантэйнер што выкідаць. У самы просты спосаб ведаюць як выкідваць бутэлькі. Амаль усе рэспандэнты, у якіх спыталіся аб тым, у які кантэйнер пакласці такі пакет, паказалі кантэйнер на шклатару. Аналагічным чынам у выпадку старых газет. Горш са шматслаёвымі ўпакоўкамі. З такімі, напрыклад, пакетамі з пад малака. Знутры яны зроблены з паперы, усярэдзіне зацягнуты алюмініевай фольгай. Да якой катэгорыі адходаў кваліфікаваць іх — вось дылема.

Якое гэта хвалюючае пытанне паказвае прыклад маёй пажылой суседкі. Будучы сумленным чалавекам, паводле таго як Бог загадаў і гмінныя ўлады рэкамендавалі, яна асцярожна аддзяляе паперу ад алюмініевага корпуса пакета з пад малака. Чаму так гэта вызначыла, не ведаю. І паколькі малако гэта яе штодзённы напой, затым работы ў яе шмат. У рэшце рэшт узбунтавалася. «У мяне ўжо пазногці ад іхняй сегрэгацыі баляць. І галава!» Бунт бабулі мае і іншыя наступствы. Малочная прамысловасць страціла ў яе асобе самага вернага спажыўца. Мая суседка вырашыла сваю смеццевую праблему спосабам Аляксандра Македонскага, які развязаў знакаміты гордзіеў вузел адным ударам мяча. Паклялася не піць малака!

На жаль, «смеццевая рэвалюцыя» ўспыхнула так, як бальшавіцкая. Штось закатлавалася, нешта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF