Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

На ўсе сто

Віктар САЗОНАЎ

У той час, калі ўрады замежных краін спрачаюцца наконт зніжэння кошту шэнгенскай візы для беларусаў (бо лічаць, што ён для нас, бедненькіх, завялікі), родненькая беларуская ўлада таксама не спіць у шапку. І яна думае пра тых, хто перасякае мяжу ў пошуках лепшай долі і хлеба надзённага. А як жа ж, пра народ наша ўлада думае заўсёды. Улада ж народная! О-то ж!

Толькі бедненькімі яна сваіх грамадзян прынцыпова не прызнае. І ў той час, як чужыя еўрапейцы кошт у шэсцьдзесят еўра за візу на цэлы год лічаць задарагім, то наша родненькае кіраўніцтва мяркуе, што здзіраць са свайго грамадзяніна, што выбраўся ў Еўропу па закупкі, трэба ажно па сто долараў за адну паездку. Ну а за дзве, адпаведна, два разы па сто, і так далей. Арыфметыка зразумелая нават дашкольнікам, як і матывы.

А вось куды раней глядзелі чыноўнікі? Колькі год ужо беларусы штурмуюць замежныя крамы?! Колькі бабла можна было накасіць! А ім хоць бы хны. Нарэшце праблему з шопінгам заўважыў сам начальнік дзяржавы. І ўсяму беларускаму кіраўніцтву адразу стала ясненька як белы дзень, што беларусы нахабна вывозяць са сваёй дарагой радзімы спакушальную кучку грошай з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў на кожнай купюры. Ну што ты будзеш з імі рабіць, з тымі беларусамі?! Як дзеці!

Гэта ж, хіба што вельмі непатрыятычна вывозіць з Беларусі партрэты амерыканскіх прэзідэнтаў! Тым больш, што яны намаляваныя на грашах! Хоць і не на нашых. А найбольш абурае, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF