Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Антыгоны на загонах

Яўген ВАПА

Памежжа — гэта і драпежнасць. Драпежнасць, якая ўзбуйняецца ў час гістарычных завірухаў і крыху сціхае ў мірны час. Але яна — неад’емная частка нашага жыцця ў гэтым месцы Еўропы, так натуральная як энергетычны сняданак, што дае зарад на ўвесь дзень. Міжнацыянальная, канфесійная памежная драпежнасць — пладавітае дрэва дабра і зла, якім кормяцца пісьменнікі і артысты, палітычныя авантурысты ды спецслужбы, звычайныя бандзюгі ці проста суседзі, якіх узаемныя крыўды лёгка асэнсоўваюцца большымі ці меншымі матамі ў бок сваіх кацапаў, ляхаў, жыдоў, татараў.

І часта ў нас так бывала, калі прыспешвала гісторыя, што рука, якая павінна паціснуць руку іншапляменца ў знак вітання і пашаны, заціскалася кулаком, у якім хутка апыналіся камень, нож, пісталет, граната. А дзве рукі, якія маглі б пяшчотна суцяшаць сваіх блізкіх ці каханых, з пагардай і нянавісцю заціскаліся на суседскіх шыях са звярыным пераможным крыкам: «Здыхай!». Здыхаць прыходзілася найперш мужчынам. Глядзець усе гэтыя відовішчы — справа жанчын і дзяцей. Глядзець і не здурэць, вытрываць і выжыць — біялагічны запавет, за які чалавечы род адпавядае ад тысячагоддзяў. Мо давайце ўдакладнім — усё ж такі ў большай ступені адпавядае жаночая яго частка. Тысячагоддзямі ў кожным найменшым куточку зямлі маці, жонкі, каханыя выпраўлялі сваіх сыноў, мужаў, унукаў на «самыя справядлівыя» войны і выраўнаванні чалавечых рахункаў крыўд. А потым трымцелі іхнія сэрцы і душы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF