Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

У шляхецкі бок

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сімвалічнай лініяй, мяжуючай нашы тутэйшыя Усход і Захад, лічыцца шаша з Бельска-Падляшскага ў Сямятычы. Злажу з аўтобуса ў Кнарыдах і зараз, на перасячэнні тамашняй вясковай вуліцы са згаданай шашою, стаяць сімвалы спаткання гэтых самвалічных частак свету — „заходні” і „ўсходні” абярэжныя крыжы. На першым з іх надпіс „Jam jest drogą prawdą i życiem Knorydy 1993 r.”; на другім „Спаси и сохрани от голода губительства огня меча и смертоносных ран жителей дер. Кнорыд 1977 г.”

Кіруюся ў „ляцкі” бок. За агароджай аднаго з панадворкаў стаіць стары каменны крыж, на якім да змястоўнага надпісу, выкананага ў сівую даўніну руплівым каменшчыкам, унеслі свае дадаткі прыродныя стыхіі, у выніку якіх частка тэксту стала нечытальнай. Але аснова захавалася: „Со святыми упокой Христе души усопшаго раба Твоего Даниила Святый Боже святый крепкий святый бессмертный помилуй нас Погребенные безутешною скорбию дети крестьянина деревни Кнориды Даниила Францовича ... Борис Петр ... Евфимия Агафия и Параскева”.

У ціхім засені дрэў пакоіцца пажарнае дэпо. За будынкам дрэмле водны рэзервуар зацягнуты зялёным саванам, у якім плавае некалькі дзесяткаў яблыкаў з суседняга садка. Насупраць аплецена зеленню запушчаная вялікая хата з прыгожымі аканіцамі. Перад адгалінаваннем дарогі ў Старое Сяло высіцца моцна выветраны векавы драўляны крыж, абаперты аб ссечаны ствол, бадай грушы — усё аброслае густым вінаградам. На адгалінаванні цэментны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF