Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

У Тамары ў Нараю

Міра ЛУКША

У Нарэйках, што ў Гарадоцкай гміне, 31 жніўня пачалася штогадовая літаратурна-сваяцкая сустрэча людзей, якія захапляюцца польска-беларускім памежжам і спадчынай Вялікага Княства Літоўскага — VII Заезд у Нарай. Сустрэчу арганізуе незалежная пісьменніца родам з гэтай ваколіцы, жыхарка Ольштына,Тамара Болдак-Яноўская, якой кніга ў 2010 годзе намінавана была на польскую літаратурную прэмію „Ніке”. Разам з Тамарай Болдак-Яноўскай сустрэчу арганізуе Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку. Заезд быў раней сямейным з’ездам. Ад некалькіх гадоў пісьменніца пашырыла форум. У сустрэчы таксама ўдзельнічаюць сваякі (у гэты раз прыбыў толькі адзін з тамашніх сваякоў) і сябры аўтаркі. Месцам правядзення штогадовага мерапрыемства застаюцца Нарэйкі, падворак і хата дачкі пісьменніцы.

— Нарэйкі гэта вёска, якая мае сваю асаблівую атмасферу, — кажа спадарыня Тамара. — Я рада бачыць усіх, хто захапляецца беларушчынай і Вялікім Княствам Літоўскім. Людзі, якія былі ў мяне ў гасцях, палюбілі нашу зямлю.

У сустрэчы прынялі ўдзел літаратары з Гарадоччыны, сябры літаратурнай групы „Каласы” і літаратары-настаўнікі з Беластока. Падчас спаткання ўдзельнікам сустрэчы падспеўвала гарадоцкая капэла „Хутар”.

Месяц над Свіслачанамі

Месяц над Свіслачанамі

Складваецца з двух яблыкаў

Потым адзін з’ядае

І выцалоўвае месца па ім

Потым зноў складваецца з двух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF