Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

За Беларусь / Stand By

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У рамках першага міждысцыплінарнага фатаграфічнага фестывалю «Беласток-Інтэрфота», які працягваецца ў сталіцы Падляшша амаль да канца гэтага месяца, у Архібіскупскім музеі прадстаўляецца выстава «За Беларусь» / «Stand By» калектыву «Спутнік», то-бок, сямі фатографаў розных нацыянальнасцей. Пабывалі яны ў Беларусі, каб убачыць, што хаваецца за пацёртым тэрмінам «апошняя дыктатура Еўропы». Таксама ў Беластоку ў Лялечным тэатры адбыўся вернісаж выставы народжанага ў Мінску ў 1962 годзе Ігара Саўчанкі: «To Step over the Threshold» («Каб пераступіць парог»).

Як мы ўжо згадвалі, асноўнай часткай фестывалю з’яўляецца прадстаўленне работ фатографаў, кранаючых важныя пытанні — грамадскія і датычныя ідэнтычнасці. Тэмай першага выпуску «Беласток-Інтэрфота» з’яўляецца памежжа, якое разумеецца як геаграфічнае становішча ваяводства, спосабы мыслення і жыцця ды адчуванне рэальнасці, а таксама як памежжа мастацтваў. Да канца верасня адбываецца 50 розных фатаграфічных дзеянняў, у тым ліку 24 выставы мастакоў з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Беларусі і Нямеччыны.

Калектыў «Спутнік» ад пачатку сваёй дзейнасці (2006) ажыццяўляе праекты апісання Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аб’яднаныя ў ім фатографы асабліва любяць тэму трансфармацыі, міфа і сувязей культуры з сацыяльнай рэальнасцю. Яго сябры родам са Славакіі, Польшчы, Грузіі і Чэхіі. Беларусь прадстаўляе Андрэй Лянкевіч. На выставе сямёра фатографаў расказавалі аб вайне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF