Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Успамін лета

Ніна БРУЧКО

Вечарэе, сонейка нізенька спускаецца, толькі палавінка чырванее над гарызонтам. Над Нарваю пачынае клубіцца шэрая імгла, якая праз хвіліну пасцелецца па агародах, аж пад клуні. Незабыўная карціна, хацелася б перанесці яе на палатно, каб зімою ўглядацца на яе, седзячы ў гарадскіх сценах высачэзнага блока. Краса, любата!

— О, на вулічнай лаўцы сядзіць ужо жанчына, гэта мабыць Надзя, пажылая пенсіянерка, — кідаю я ўздагон да сястрой.

Далучаемся і мы абедзве. Увесь дзень не высунулі носа з хаты, такая спякота! А пабалакаць жа бабам хочацца, паслухаць чым жывуць вяскоўцы.

— Можна прылучыцца? — пытаюся ў суседкі.

— А як жа, нат’ трэба, адной жа сумна сядзець пры пустой вуліцы.

— І дзяцей ганяючыхся на веласіпедах, што прыязджалі на канікулы да дзядоў, сёлета не відаць? — заўважаю я.

У той момант двух хлапчукоў-падросткаў пралятае перад намі на маторах, рыклівых больш чым статак кароў.

— Кароў цяперака ў нас няма, два сапраўдныя гаспадары ў вёсцы, а з пенсіянераў рэдка хто трымае кароўку. Хіба што гарадскія дзеці, якім бацька запісаў гаспадарку, як мой сусед Мікалай, прыязджаюць памагаць бацьку. Ну, то ён трымае і дзве кароўкі, садзіць трускалкі, агуркі, памідоры...

— Цяперака не ўсе дзеці маюць працу ў горадзе і бацькі, якім нават па восемдзесят гадоў, памагаюць ім як могуць, — уключаецца Надзя.

Да нашай тройкі далучаецца і Іван, які акурат выстраены ў чысценькую рубашку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF