Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Беларускае свята ў Орлі

Аляксей МАРОЗ

Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» стаў вядомым не толькі жыхарам Арлянскай гміны. У Орлю паглядзець выступы беларускіх калектываў і пачаставацца народным харчаваннем прыбылі людзі з іншых гмін Бельскага і Гайнаўскага паветаў. Наймалодшых гледачоў чакалі гульні ў адмысловым дзіцячым гарадку.

Беларускае свята ў Орлі адбылося 1 верасня і было яно прымеркаванае да 90-годдзя мясцовай Добраахвотнай пажарнай каманды. У час мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў дзейнасці каманды, заслужаныя пажарнікі атрымалі медалі і адзнакі, а людзі заангажаваныя ў дапамогу пажарнікам атрымалі статуэткі з падзячнымі граматамі. Войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк запрасіў на фэст шмат гасцей, сярод якіх былі дыпламаты, святары, людзі культуры і самаўрадаўцы. Арганізатары фэсту прапанавалі сабраным паглядзець фотавыстаўку «Падляшскія партрэты — Орля», на якой прэзентаваліся здымкі Мікалая Нестаровіча і вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі, пад наглядам Пятра Нестаровіча, сына пакойнага Мікалая.

— Сёння ў нас беларускае свята. У час фэсту хочам прамаваць нашую беларускую культуру і нашыя традыцыі. Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» прыняўся сярод нашага насельніцтва і таму збіраецца многа людей. Нашае грамадства станоўча паставілася да двухмоўных указальнікаў мясцовасцей і я лічу, што рашэнне аб іх усталяванні было правільным, — заявіў войт Пётр Сэльвесюк. — У час фэсту святкуем 90-годдзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF