Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Бельскія «тройка» і белліцэй — гонар горада і павета

Аляксей МАРОЗ

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча і Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім — прэстыжныя школы, у якія ахвотна паступаюць дзеткі і моладзь. Вучняў прыцягваюць добрая атмасфера, высокі ўзровень навучання, магчымасць вывучэння беларускай мовы, пазнання сваёй культуры і традыцыі. На добрае імя абедзвюх школ працуюць іх дырэктары, настаўнікі і вучні. Гэтыя астатнія часта перамагаюць на прадметных конкурсах і алімпіядах. Выпускнікі паспяхова спраўляюцца з усімі экзаменамі. Па гэтых паказчыках «тройка» і белліцэй лічацца самымі лепшымі школамі ў Бельску-Падляшскім.

2 верасня адкрыццё школьнага года ў «тройцы» і белліцэі ўдастоілі пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Віктар Гайсёнак і дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко.

— У гэтым годзе вучобу ў нашай школе распачынае 671 вучань, з чаго ажно 97 асоб гэта вучні чатырох першых класаў падставовай школы. Цешыць нас, што ажно столькі дзетак запісалі бацькі ў нашую школу, бо ў тры іншыя падставовыя школы горада паступілі 144 першакласнікі, — заявіла дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы Яўгенія Васілюк і паінфармавала аб рамонтных працах. — У час канікулаў школьны будынак рамантавалі некалькі брыгад і працаўнікі нашай школы. Новай мэбляй, якую купілі мы за грошы Бацькоўскага камітэта, абсталявалі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF