Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Сялянскія матывы ў скандынаўскай літаратуры

Юрка БУЙНЮК

У чым падобныя празаічныя творы такіх беларускіх пісьменнікаў як Іван Мележ, Максім Гарэцкі, Іван Пташнікаў ці Кузьма Чорны да твораў шведскіх, нарвежскіх ці фінскіх пісьменнікаў канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў? А менавіта маецца шмат падобнага ў тэматыцы, а нават у сацыяльнай праблематыцы тых розных літаратур. Асабліва цікавіць мяне літаратура сусветнага нурту рэалізму ды пісьменнікі па тэматыцы падобныя з так выдатнымі аўтарамі як Эміль Заля, Чарльз Дзікенс ці Віктар Гюго. Скандынаўскай літаратурай я захапіўся выпадкова, шукаючы ў інтэрнэце інфармацыю пра лаўрэатаў Нобелеўскай літаратурнай прэміі. Потым пачаў я чытаць біяграфіі і творы скандынаўскіх пісьменнікаў.

Непаўторнасць скандынаўскай літаратуры заключаецца ў яе глыбокім псіхалагізме, а пры тым маралізме, вынесеным з народных мудрасцей ды рэлігійнасці скандынаўскага народа. Нарвежскі пісьменнік Трыгве Гульбрансен, шведскі — Кнут Гамсун ці фінскі — Франс Эміль Сіланпяя гэта нацыянальныя песняры прыгожага пісьменства сваіх народаў. Яны, так як большасць класікаў беларускай прозы, выводзяцца з сялянскага этнасу (па за Гульбрансенам) ды іх творы ў пэўнай ступені аўтабіяграфічныя. Асабліва раман фінскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франса Эміля Сіланпяі „Праведная беднасць” выразна паказвае глыбокі падзел паміж багатымі землеўласнікамі ды беднымі сялянамі, якія арэнду зямлі адпрацоўвалі ў сваіх багатых паноў. Драматызм ды цяжкае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF