Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Фіялетавыя сланы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Успомніўся мне стары вайсковы анекдот, які расказвалі ў час нашай баявой маладосці на ўкраінскай мове. Шараговы салдат пытае ў прапаршчыка: „Таварыш прапаршчык, скажыце, калі ласка, ці лятаюць кракадзілы?”. — „Ты што, звар’яваў, канешне, не!” — адказвае той. „А вось таварыш маёр нам на палітзанятках казаў, што лятаюць”. — „Ну, разумееш, часам яны сапраўды лятаюць, толькі так нізенька, нізенька...”. Калі каму нечага вельмі хочацца, то можна паверыць і ў лятаючых кракадзілаў і ў фіялетавых сланоў і шмат яшчэ ў што.

Але многія рэчы ў нашым свеце вельмі цяжка вытлумачыць. Асабліва калі справа датычыць вялікай палітыкі. Вось, прыкладам, цэлая суверэнная краіна — Арменія — заявіла вуснамі свайго прэзідэнта, што хоча ўвайсці ў адзіны мытны саюз з тымі дзяржавамі, што ўжо зліліся ў экстазе глыбокай інтэграцыі. Але ж чакайце, паглядзім на мапу свету — Арменія не мае нават супольнай мяжы ні з Казахстанам, ні з Расіяй, ні тым больш з Беларуссю... Якая ж тут можа быць адзіная мытная прастора?! Нібыта гэтая Арменія толькі што збіралася ў Еўрасаюз, але нешта нашчадкам старажытнай Урарту радыкальна перамкнула ў галаве. Хто растлумачыць?...

А кіраўнік Беларусі ў сваёй прамове прапанаваў браць з тых насельнікаў нашай краіны, хто рэгулярна ездзіць па закупы ў Польшчу ці Літву, па сто долараў. Маўляў, возяць усялякае барахло з за мяжы ў той час, як мы сваім такім барахлом завалены. Тут то я з ім згодны — у тым сэнсе, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF