Ніва № 37 (2992), 15 верасня 2013 г.

Імперыяліст выштурхнуты з асноўнай плыні

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тры панельныя дыскусіі, прысвечаныя літаратуры, шырокаму колу культуры і палітыкі, дапрапрэм’ерны паказ «Антыгоны» (у беларускім правапісе) Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі, паказ фільмаў і адкрыццё выставы «Elementarz» Роберта Кусьміроўскага склаліся на сёлетні «Трыялог» у Крынках. Сарганізаваны «Вілай Сакрата» (яе прэзідэнт — гарадоцкі фатограф Павел Грэсь), быў прысвечаны памяці вялікага пісьменніка, які памёр у лютым — Сакрата Яновіча. Праект адбыўся ў чатырнаццаты раз. Змяніліся не толькі формула, але і назва; дасюль па думцы яго аўтара — якраз Сакрата Яновіча — гэта быў «Беларускі трыялог».

У першай панельнай дыскусіі, «Літаратура», прынялі ўдзел пісьменнік і палітычны дзеяч беларускай апазіцыі ў Мінску Уладзімір Някляеў і двух пісьменнікаў — прадстаўнікоў галоўнай плыні ў польскай літаратуры: Ігнацы Карповіч (родам са Случанкі Гарадоцкай гміны) і Анджэй Стасюк. Шмат спрэчак выклікаў апошні ўжо на пачатку дыскусіі:

— Я не маю паняцця, што напісаў Сакрат Яновіч. Я не чытаў. Ведаю прозвішча, ведаю пра яго прысутнасць у польскай культуры і ў гэтай частцы Еўропы. Даходзіла да мяне захапленне Сакратам, адначасова асацыяцыя з Беларуссю, гэтым засценкам, еўрапейскай правінцыяй, што гэтае грамадства толькі пачынае будаваць сваю тоеснасць, сялянскую. І гэтае імя Сакрат, ганарлівая спасылка на калыску Еўропы. Гэта дзесьці ў маёй галаве заўсёды стукала. Я прыехаў, каб убачыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF