Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Ходзьце ў Еўропу!

Дыяна НАХІЛА

Гутарка з Ксеніяй Канеўскай, спецыялістам па арт-прэзентацыях маладых творцаў з постсавецкай прасторы.

„Ніва”: — У найбліжэйшую пятніцу, 6 верасня, пачынаецца мерапрыемства „Wawa Design Festiwal”. У варшаўскім цэнтры „Soho Factory” будзе магчымасць паглядзець, між іншым, выстаўку „Беларусь. Вуліца якой няма”. Вы з’яўляецеся яе куратарам. Гэта першая прэзентацыя беларускага мастацтва ў так шырокім плане ў Заходняй Еўропе. Вы ўжо раней вялі арт-праекты, прысвечаныя маладым творцам з Усходняй Еўропы. Праўда?

Ксенія Канеўская: — Выстаўка, прысвечаная Беларусі, з’яўляеццца дапаўненнем і адначасова закрыццём цыкла, які асвятляў усходнія арт-праекты і мастацтва. Раней быў праект маладых дызайнераў з Украіны пад загалоўкам „... і прачнуўся я ў Еўропе”. Раней, у 2012 годзе, я была куратарам выстаўкі „Бог. Гумар. Айчына. Рускі дызайн”, прысвечанай арт-праектам маладых мастакоў з Расіі. Зараз прыйшоў час Беларусі.

Н: — Чаму Вы пачалі займацца арганізацыяй выставак і адкуль якраз зацікаўленне Украінай, Расіяй і Беларуссю?

КК: — Гэта атрымалася так. Я закончыла факультэты гісторыі мастацтва і ўкраінскай філалогіі. Пасля закончыла паслядыпломныя курсы на Аддзяленні гісторыі мастацтва Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці куратар выставак. Мой дэбют — гэта прэзентацыя сучаснага польскага мастацтва пад кірункам Анды Ротэнберг. Гэта быў жыццёвы выклік, аднак досвед паказаў, што ў жыцці хачу ісці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF