Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Трызна

Мікола ГАЙДУК

Грозно бо бяше и жалостно тогда видети, зане трава кровью пролита, а древеса тугою к земле преклонишася. („Задоншчына”)

Па такім ранку, шэрым ды імглістым, што здараюцца пад канец лета, пра ўвесь дзень судзіць можна: як заўтра імжа долам лажыцца — дзень пагожы стане; калі ж туман верхам пойдзе — быць дажджу пасля поўдня.

Ён, стары дзесяцкі Яцук, мяркуючы пра настаўшы дзень, паволі брыдзе з грыдніцы цераз дзядзінец. Падстаўляе сваю здратаваную мазалямі ды рысамі чэрствую далонь пад падаючую імжу і кіруецца ў бок лесвіцы, што вядзе на пляцоўку старажавой вежы.

Юрась ля стайні глянцуе глінкаю і аўчынкай медную акоўку збруі. І так медзь у тумане ззяе сонечнымі блікамі, а ён усё трэ і трэ. Які ж гэты Юрась за апошні час ладны стаў: высокі, плечы ўшыр раздаліся, здаровы румянец барвіць шчаку, бы першы прымаразак спелую каліну. Мяккі пухкі волас над вуснамі і па барадзе зачарнеў. Статны з яго муж будзе, па бацьку, відаць, пайшоў!

— Дзядзь, чаго ж на вежу лезці, і так на два сажні нічога не відаць, — заўважае яму Юрась.

І голас-то ў яго мужны: глыбокі і цвёрды. А ці ж даўно гэта ён, Яцук, з уцехі, тройчы пускаў у круг свой каваны рог турыны, частаваў сяброў-грыдзяў хмяльным мёдам ды настойкамі, калі вестка з цвердзі, з Суража, прыйшла, што яго дачка Мілошка павіла воя-ўнука. Дамоў на дзень-два вырвацца хацеў, бо сын жа быў недзе ў палку з князем. Але дзе ж яму, тадышняму валадару Нарвы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF