Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Пратулінская Кальварыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вяртаючыся нядаўна з Крушынян, звярнуў я ўвагу на паказальнік мясцовасці Трасцяно — Trzciano. Літары „ас” афіцыйны правапіс падмяніў літарай „z”. Калі б гэтакую метамарфозу прымяніць да рэчкі Krzna, што ўліваецца ў Буг каля згадваных мною раней Нэпляў, дык можна было б экстрапаліраваць ранейшую назву гэтай рэчкі, падмяняючы „z” на „ас” — Красна. Дарэчы, падобны тапанімічны збой кранае і ўпадаючую ў Буг з супрацьлеглага боку рэчку Лясную, што мае крыніцы каля Гайнаўкі: яна ў польскай тапаніміі выступае часта пад назвай Lśna... Падобныя на тапанімічныя збоі можна сустрэць таксама і ў апісанні навакольнай даўніны.

Недалёка ад Нэпляў знаходзіцца вёска Крычаў, а ў ёй пабудаваная ў 1683 годзе царкоўка. Была яна спачатку ўніяцкай, у 1870-х гадах „прыняла” праваслаўе, а ў 1919 годзе стала каталіцкім філіяльным касцёлам парафіі ў Нэплях. Зараз за храмам стаіць гранічны слуп, а за ім абрыў ракі Буг. Перад касцёлам валун з інфармацыяй, што па рэчцы плыў Тадэвуш Касцюшка, кіруючыся ў Злучаныя Штаты Амерыкі змагацца там за „нашу і вашу свабоду”. На стэндзе навонкі касцёла прыбіта картачка з інфармацыяй, што храм спачатку быў прысвечаны святому мучаніку Дзмітрыю, а пасля рамонту заступнікам царкоўкі быў назначаны святы Юры Пераможца. А на сцяне касцёла, побач увахода, дзве дошкі, на якіх — на адной на польскай, а на другой на царкоўнаславянскай мовах — пададзена інфармацыя, што там быў ахрышчаны блажэнны мучанік Вінцэнт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF