Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Даследаванні гарадзішча пад Трасцянкай

Уля ШУБЗДА

Мясцовыя шукалі тут золата, немцы ў час Другой сусветнай вайны шведскіх крон. На гэтым месцы коні не хацелі пасвіцца, а людзі асцерагаліся, каб не стаць ахвярамі чартоўскіх штучак. Ці археолагам удасца адкрыць праўду аб таямнічым месцы ў Трасцянцы? Даследчыкі, якія займаюцца раннесярэднявечным гарадзішчам, падкрэсліваюць, што раскопкі прыносяць нечаканыя вынікі.

Народныя даследаванні

Трасцянка — вёска каля Саколкі, якая знаходзіцца на даўнім літоўска-руска-балцкім памежжы. Назву вёскі жыхары тлумачаць гэтым, што калісь Трасцянку акружаў з трох бакоў лес. Тры сцяны пушчы далі назву Трасцянка. Сёння гэта Trzcianka, аднак у лакальнай гаворцы існуе першапачатковая, прасцейшая для вымаўлення форма. Каб знайсці месца даўняга гарадзішча, трэба, едучы шашой з Саколкі ў Янава, павярнуць улева, пераехаць невялікую Трасцянку, у якой яшчэ захавалася драўляная забудова, а на ростані дарог перад лесам павярнуць у вузкую польную сцяжынку. Пераехаўшы некалькі метраў, з за ўзгорка пакажацца блакітная хатка спадара Талярчыка — уласніка зямлі, на якой працягваюцца археалагічныя раскопкі. За гаспадарчымі будынкамі адразу кідаецца ў вочы цікавая форма зямной паверхні. Невялікія ўзгоркі з аднаго боку адгароджаныя лесам, з другога — ракой Сакалдой. Сакалда пасля меліярацыі ў гэтым месцы больш напамінае роў, аднак яшчэ старэйшыя жыхары Трасцянкі памятаюць яе як вялікую раку.

— О, на гэтыя лугі ніхто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF