Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Гайнаўска-крынскае беларускае рэха

Іаанна ЧАБАН

У адну з апошніх жнівеньскіх начэй гайнаўскае „Рэха пушчы” ўпершыню завандравала на старажытны крынскі тракт у Гародню. На дзядзінцы невялікай мяшчанскай хаты з вокнамі на памежны Грабшаў лес чакала іх вогнішча, сарганізаванае гасціннымі членамі і сябрамі крынскага культурнага аб’яднання „Тэрра інкогніта”. Як на далоні відаць было згэтуль размешчаны ў даліне, рассветлены безліччу ліхтароў старажытны горад. Стагоддзямі гучала тут простая, беларуская мова. Хто б падумаў, што так гэта ўсё будзе. Было і раптам няма. Хто б падумаў, што ў новай рэчаіснасці нехта яшчэ адважыцца тут загаварыць ці заспяваць па-нашаму. Заліліся начныя Крынкі гукамі гайнаўскіх гармонікаў, беларускімі галасамі гайнаўскіх спевакоў. Занава засвяцілася зарослая бур’яном забыцця мясціна. Можа моцнае гайнаўскае рэха здолела дакрануцца замкнутых на два абароты жывых і мёртвых тутэйшых душ? Незвычайная натуральнасць і ўражлівасць гайнавян здольная адчыніць любы замок. Дакладна можна было аб гэтым пераканацца ў час іх аднадзённага візіту на Крыншчыну. Рэхавяне безумоўна сталі галоўнай атракцыяй забітых турыстамі падкрынскіх Крушынян. Тут, узамен за міску татарскай стравы, абяцалі яны даць канцэрт. Іх аўтобус спыніўся перад самым уваходам у мячэць. Паўгадзіны пазней пад’ехаў туды чарговы, на зялёнагурскіх нумарах. Турысткі з заходняй Польшчы высыпаліся з падрыхтаванымі да акцыі фотаапаратамі. Ну і папулярная гэтая мячэць... Людзі глядзяць на яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF