Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Малітвы на Дзмітрыеўскай горцы

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўскім павеце праваслаўныя вернікі збіраюцца на малітвы ў час святкавання Праабражэння Гасподняга ў Дзмітрыеўскай царкве на горцы побач Сакоў і ў Праабражэнскіх цэрквах на могілках у Новым Беразове і Кленіках. У двух апошніх прыходах у цэрквах і над магіламі святары і вернікі моляцца за ўпакаенне душ сваіх блізкіх пакойнікаў. У гэты дзень найбольш праваслаўных збіраецца на Святой Гары Грабарцы. Аднак ад моманту заснавання Мужчынскага манастыра святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках, на горцы побач гэтай вёскі таксама збіраецца многа народу.

У гэтым годзе 19 жніўня і напярэдадні свята шматлікія вернікі і паломнікі ўзносілі прашэнні да Бога, Багародзіцы і св. Дзмітрыя, стоячы ў царкве або на прыцаркоўнай плошчы, на Дзмітрыеўскай горцы, побач старых дрэў і даўніх крыжоў. Гэтае месца намоленае людзьмі, якія цягам стагоддзяў прыбывалі сюды з надзеяй на Божую дапамогу ў час хвароб і жыццёвых выпрабаванняў. Іншыя прыходзілі, каб падзякаваць за выслуханыя просьбы. І так было сёлета.

Прыбылі ў Сакі дзеці, ўнукі і праўнукі Пракопа Іваціка з Вялікіх Пасечнікаў, якому пасля малітваў да велікамучаніка Дзмітрыя ўдалося выратавацца ад смерці ў 1946 годзе, якая спаткала вазакоў. У знак падзякі Богу і святому Дзмітрыю Пракоп Івацік паставіў побач царквы крыж і прыязджаў сюды маліцца. Зараз стары крыж моцна знішчаны і Пракопавы нашчадкі збоку паставілі вялікі новы і прыгожа аздоблены крыж, які быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF