Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Давайце паверым у зялёнае

Міраслаў ГРЫКА

На палітры колераў чорны і белы з’яўляюцца самымі відовішчнымі. Некаторыя дакідаваюць да іх чырвоны. Яшчэ іншыя зялёны. Выпадак гісторыі так учыніў, што чырвоны і белы — нацыянальныя колеры палякаў. Калі б дакінуць да іх зялёны, колер надзеі, верагодна, жывей забілі б сэрцы многіх беларусаў. Нямеччына захапляецца чорным. Хапае чэрні на яе нацыянальным сцягу. Інтэнсіўнай чырванню крыві асляпляў звалены — слушна для некаторых, для іншых гэта няправільна — Савецкі Саюз. На жаль, гэты колер, сімвал бунту, гераізму, мужнасці і самаадданасці, хутка перакінуўся ў знак агрэсіі, панавання, пагарды і прыгнёту. Савецкі сцяг прыаздоблены серпам і молатам, лёг густым ценем на паў-Еўропы, не кажучы ўжо пра большую частку Азіі. Падчас Другой сусветнай вайны нацысцкая чарната задыміла не менш свету. У той час як белы асацыюецца з чысцінёй і нявіннасцю, з пакорай. Тым не менш, не без падстаў, ні адна чалавечая супольнасць не зрабіла яго сваім флагманскім колерам. Бо гэта таксама знак капітуляцыі, калапсу, паразы. Акрамя таго, цікава, што белае можа быць прачытана як крайняе паведамленне: чысціня намеру, якая аціраецца аб нявіннасць і ў той жа час аб паразу. Рай і пекла многіх народаў. Псіхалогія колеру ў гэтым пытанні мела б шмат што сказаць. Нават калі гэта так, чаму ж так шмат грамад, апрача жоўтага, зялёнага, чырвонага і чорнага, спасылаецца на сваіх сцягах таксама на белы. Яго цноту або ўпадак.

Тым не менш белы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF