Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Анекдот і праўда жыцця

Віктар САЗОНАЎ

Спыталіся неяк у дзеда:

— Дзед, скажы, каб табе далі мільён долараў, што ты з імі рабіў бы?

— Ого! — адказвае дзед, і вочы яго набываюць задуменны выгляд. — Па-першае, хлебам я ўжо больш не душыўся б. Еў бы сала з салам. І салам заядаў бы. Па-другое, у хаце сваёй аж да вокнаў пасцяліў бы саломы самага лепшага гатунку. Ну і па-трэцяе, бабе сваёй загадаў бы, каб печку паліла толькі габляванымі дошкамі.

Гэты анекдот стары. Толькі вось не старэе ніяк. А ўсё таму, што тэма ў ім закранутая вечная. Чалавек не можа скочыць вышэй сваёй свядомасці. І як бы яму не пашанцавала ў жыцці, калі галоўнай марай яго свядомасці з’яўляецца сала, то на сала і пойдзе ўсялякі мільён. І не толькі дармовы, але і зароблены. А рэшта грошай, што немажліва будзе патраціць на сала з за іх вялікай колькасці, будзе кінутая ў печку ў выглядзе габляваных дошак.

І тое, што габляваныя дошкі не даюць больш цяпла чым негабляваныя дровы, нікога не турбуе. Трэба ж, каб гэты мільён пацешыў чалавека. А можа ён яго пацешыць выключна ў межах яго свядомасці і разумення шчасця менавіта гэтым канкрэтным індывідам.

Толькі ад чаго залежыць тая свядомасць? Чаму ў адных яна такая, а ў другіх іншая?

— І чаго амерыканцы ў тую Сірыю лезуць, — абураецца на гарадзенскім прыпынку мужчына, нешта спрабуючы даказаць двум сваім прыяцелям. — Усюды ім улезці трэба.

— Дык у Сірыі ўлады забойчы газ выкарысталі супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF