Ніва № 36 (2991), 8 верасня 2013 г.

Трыялогі з «Анты-гонай»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Усё паказвае на тое, што гэта будзе адна з самых цікавых і найбольш важных мастацкіх падзей новага сезона не толькі на Падляшшы і ў Польшчы, але і ў нашай частцы Еўропы. «Анты-гона» (загаловак напісаны ў адпаведнасці з беларускім вымаўленнем) — гэта не толькі аповед пра лёс герояў старажытнагрэцкага драматурга Сафокла, але будзе пераплятацца з асабістымі трагічнымі падзеямі, якія паўплывалі на тутэйшых на польска-беларускім памежжы адразу пасля Другой сусветнай вайны, калі дайшло да падзелу шматлікіх сем’яў у выніку дэмаркацыі мяжы на ўсходзе Польшчы сталінскімі ўладамі.

Дапрэм’ерны паказ «Анты-гоны» пройдзе ў пятніцу на гарадскім пляцы ў Крынках і будзе ўплецены ў новую формулу «Беларускіх трыялогаў», якіх ментарам быў памерлы ў лютым Сакрат Яновіч.

Праект падрыхтаваў Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку пад рэжысёрскім вокам дырэктаркі Агнешкі Карыткоўскай-Мазур. У ролі дызайнера дэбютуе сусветна прызнаны мастак Лявон Тарасэвіч. Спектакль рыхтуецца да фестывалю «Іншае вымярэнне» («Inny Wymiar»), які ў гэтым годзе будзе часткай культурнага праекта «Усход культуры» (прэм’ера п’есы ў яго рамках: 29 верасня на плошчы перад ратушай), які рэалізуецца ў Беластоку, Любліне і Жэшаве. Заадно «Анты-гона», як і «Беларускі трыялог» у Крынках будуць свайго роду данінай павагі Сакрату Яновічу.

Больш шырокі кантэкст

«Ніва» прысутнічала на адной з рэпетыцый «Анты-гоны». Якраз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF