Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

На Спаса ў Тапалянах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На сёлетняе свята Праабражэння Гасподняга не ўдалося мне выбрацца на славутую паломніцтвамі Грабарку паводле маёй задумы, таму вырашыў я з’ездзіць у крыху інакш апошнім часам славутыя

Тапаляны, дзе таксама прыхадское свята.

Тапаляны то ўзлятаюць, то прызямляюцца апошнім часам у гонцы за рэгіянальны аэрадром. Пакуль той аэрадром толькі папярова-віртуальны і туды з Беластока не ездзіць ніякі авіяаўтобусны транспарт; дабірацца ў перспектыўную вёску даводзіцца на звычайным пэкаэсаўскім аўтобусе.

Язду пачынаю з беластоцкага аўтавакзала. Аўтобусны народ прывык дзеля выгады скарачаць сабе дарогу і выходзіць на адпраўныя пероны непасрэдна па палатне аўтобусных дарожак. Нейкі час таму паставілі там знак забароны пешага пераходу, таму я, падпарадкоўваючыся задуманаму аўтобусным начальствам парадку, выходжу на свой перон тунелем. Тунель той не ўсюды мае паказальнікі перонаў, затое поўна там высахлых ручайкоў антрапагеннага паходжання, быццам прамянёў на эмблеме „Увасходзячага” Беластока, быццам візіткі нашага шматкультурнага горада...

У Тапаляны едзе некалькі асоб з Беластока, некалькі асоб прысядаецца ў Подварках. Аўтобус спыняецца перад тапалянскай царквой дваццаць хвілін да дзевятай гадзіны. Набажэнства ідзе ўжо поўным ходам; магутныя мегафоны выводзяць галасы святара і хору навонкі храма. У Тапалянах такая развязка вельмі сэнсоўная, бо інтэр’ер тамашняй не надта вялікай царквы адводзіць вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF