Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Прыступа

Ніна БРУЧКО

Надыходзіла восень, дні станавіліся штораз карацейшымі, ды былі яшчэ цёплыя. Сонейка час ад часу выглядвала з пад шэрых воблакаў. Коцікі, выцягнуўшы лапкі, выграваліся на прызбах старых хат. Удава Манька ніколі не раскідвала прызбы, хата ў яе старэнькая, без падлогі, толькі з таком, а ён жа і летам халодны.

Людзі спяшалі дакопваць картоплі. Штодзённа злазілі з поля ў падвячорак. А вечарам па ўсёй вёсцы разносіўся грукат церніц. Дзяўчаты церлі лён. Трэба ж падрыхтаваць пражу на дываны і палатно. Калі хмары расплываліся, а месяц весела гуляў па небе, дзяўчаты сходзіліся групкамі, па-суседску, тады і праца была вясёлай і лёгкай.

— Сёння ў нас чарга, — жахнулася Надзя. — Трэба хутка прыгатовіць церніцу і лён.

Сцягнула кулік сухога льну з печы і паспешна панесла пад хлеўчык, вынесла церніцу і чакала сябровак.

Асталося толькі штосьці перакусіць. Хоць паела ў абед даволі печаных картопляў на полі. З кусочкам салёнай саланіны, то ўсё ж і так прагаладалася.

Схапіла бохан хлеба, адрэзала скібку, пашмаравала алеем і, паклаўшы кавалачкі цыбулькі, стала са смакам уплятаць.

— О, глядзі, ужо адна твая сяброўка з церніцай і куліком ільну пад пахай спяшаецца, — заўважыла маці, углядаючыся ў кухоннае акно.

— Ага, ага, мамачка, ужо канчаю есці, — адказала Надзейка і кінулася насустрач сяброўцы Ніне.

Дзяўчаткі спрытна прыгатовілі месца працы побач хлеўчыка і ўзяліся за работу. У той момант (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF