Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Цыганскім возам па Падляшшы

Уля ШУБЗДА

У час саракадзённай вандроўкі хочуць даведацца чым жывуць жыхары падляшскіх вёсак. Размаўляюць, ладзяць мастацкія майстар-класы, дзеляцца добрай музыкай і фільмам. Як гавораць, іх праект „Вандроўныя паданні” накіраваны на адкрыццё і ўзбуджанне культурнай крэатыўнасці сярод вясковай супольнасці.

Былі ўжо ў сувальскіх вёсках Рутка-Тартак ды Смольнікі, а цяпер падарожнічаюць цыганскім возам па Сакольшчыне. Група этнографаў, антраполагаў, аніматараў культуры ў рамках праекта „Вандроўныя паданні” наведвае вёскі, дзе ў музыцы, мясцовых легендах знаходзіць тое, што з’яўляецца аб’ектам іх зацікаўлення і даследаванняў: тэмы шматкультурнасці і лакальнай тоеснасці. У нядзелю завяршыліся тыднёвыя майстар-класы ў Ігрылах, скуль цыганскім возам аніматары пераехалі да апошняй мясцовасці — Старой Камёнкі, у якой завершыцца праект „Вандроўныя паданні”.

— Галоўная мэта нашай працы — гісторыі, легенды, апавяданні, якія мы хочам пачуць ад сустрэтых людзей. Хочам таксама ім штосьці расказаць, паказваючы кіно, вартасныя фільмы, добрую музыку. Хочам завязаць дыялог пра турбуючыя пытанні аб адрозненнях і падабенствах, супольнасці ідэалаў і культуры.

Праект „Вандроўныя паданні”, арганізаваны Польскім інстытутам антрапалогіі, адбываецца ў чатырох мясцовасцях на Падляшшы. Сярод іх — дзве вёскі з Сувальшчыны і дзве з Сакольшчыны. Аўтаркі праекта, антраполаг Агата Гумель і аніматарка культуры Вераніка Брончак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF