Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

ХІХ Спасаўскія запусты

Аляксей МАРОЗ

Беларускае музычнае мерапрыемства «Спасаўскія запусты» пачалі ладзіць у Бельску-Падляшскім у палове дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя актыўныя беларусы, згуртаваныя ў Бельскім аддзеле БГКТ. Вялікую работу па арганізацыі мерапрыемства ўзяў на сябе Бельскі дом культуры. У мінулым годзе было заснаванае аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і яно таксама ўключылася ў арганізаванне запустаў, так як раней рабілі гэта члены выбарчага камітэта «Бельская кааліцыя». 11 ліпеня гэтага года вядомае і прэстыжнае беларускае мерапрыемства «Спасаўскія запусты» было арганізаванае супольнымі намаганнямі згаданых арганізацый і Бельскага дома культуры, а далучыўся да іх Музей малой айчыны ў Студзіводах. У прыгожы сонечны дзень у Парку каралевы Галены сабралася шматлікая публіка, каб паслухаць беларускія песні. Дзевятнаццаты раз перад Успенскім постам, які ў народзе называюць Спасаўкай (ад Спаса — Праабражэння Гасподняга), выступілі перадусім беларускія калектывы.

— Сама назва мерапрыемства «Спасаўскія запусты» была вельмі добрым выбарам і можна сказаць, што ў нейкі спосаб стала яна брэндам нашага горада. Нават у адным з агульнапольскіх турыстычных даведнікаў апынулася інфармацыя пра нашае мерапрыемства, якое вылучаецца сярод іншых шматлікіх цыклічных беларускіх фэстаў таямнічай назвай з рэлігійным зместам. Я нават заўважыў, што на Польшчу, а нават на свет прабіваюцца нашыя мерапрыемствы або ўстановы, якія ў нейкі спосаб спалучаны з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF