Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Буры і перуны

Міраслаў ГРЫКА

Апошнім часам Польшча ўчапілася Туска і ягонай расстроенай як спарахнелае фартэпіяна Грамадзянскай платформы. Валяць перунамі ў іх усе, хто можа, або яшчэ можа. Пачынаючы з мейнстрымных журналістаў і заканчваючы на бяздомных з пад беластоцкага аўтавакзала. Усе, як згаварыўшыся, льюць сваю штодзённую жоўць а то на ўрад, а то на Сейм, а то на Туска, а то на ягоную партыю. Нават тых, хто больш не можа, электрызуе агульная аблава на сукенку пані Тускавай, цыгары яе мужа, на адчайную фінансавую шарпаніну Растоўскага, ляноту ўрада, ваяводскія і гмінныя гешефты партыйных актывістаў ГП. У Беластоку магутныя грамы падаюць нават на пасаду прэзідэнта Трускаляскага, хоць беластачане шмат у чым абавязаны ягонаму эфектыўнаму кіраванню. І рыкашэтам, нават на ультраправага дэпутата Жалька ці стаяўшага на іншым баку ідэалагічных барыкад дэпутата Чыквіна. Варта ўзгадаць, аднак, што ў свой час падобна даставалася Качынскаму і яго субратам з Права і справядлівасці. Хто хацеў, выліваў на іх свае зяхаючыя маланкамі адстоіны: на старонках газет, у тэлевізары, у краме, дома або нават у грамадскім туалеце. Пра інтэрнэт ужо не кажучы, таму што ён гэта клаака дрэнных эмоцый — пра што ўсе ведаюць. Быў таксама час, калі палякі наляцелі былі на Рыдзыка і яго мутныя радыёмарыйныя мерапрыемсты, на маральна прасмярдзелы Каталіцкі касцёл і скажоных святароў. Польскі беспарадак, няякаснасць і абыякавасць. Бура польскай інтэнсіфікацыі на шчасце абмінула (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF