Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Закон піраміды

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Паведамленні пра апошнія падзеі ў Егіпце апошні тыдзень у эпіцэнтры сусветных навін. Ацэны і погляды на сітуацыю ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне часцяком дыяметральныя, часам супярэчлівыя.

Але найбольш мяне ўражвае, хоць ужо і не здзіўляе, той факт, што каля тысячы турыстаў з Беларусі дагэтуль сядзяць у гарачай ва ўсіх сэнсах кропцы свету. Многія еўрапейскія краіны, прыкладам, Нямеччына, фактычна ўвялі забарону на турызм у ахоплены грамадзянскім супрацьстаяннем Егіпет. А турыстычныя фірмы нашай краіны па-ранейшаму не зніжаюць нават коштаў на турыстычныя пуцёўкі ў краіну старажытных пірамід. Мой сябра нават пажартаваў, што варта гэтыя цэны і павысіць. Дык няўжо сучасныя беларусы, якія маюць грошы на курортны адпачынак — такія экстрэмалы? Натуральна, што не. Беларускі народ ХХІ стагоддзя — пераважна баязлівы, абачлівы і сто разоў перастрахуецца перш чым прыняць нейкае рашэнне. Дык у чым жа тады справа? Адказ хіба просты — у Егіпет пруцца тыя, хто элементарна... не ведае пра тое, што там адбываецца. І ні то што не ведае, проста не хоча пра гэта ведаць. Як не хоча ведаць, што адбываецца ў бліжэйшых суседзяў праз мяжу, як не хоча ведаць пра тое, што адбываецца ў самой Беларусі. Пакуль абывацеля не кране асабіста нейкая абуральная несправядлівасць ці няшчасце, ён не хоча думаць ні пра бяду іншых, ні пра праблемы ў краіне. Словам, як кажа прымаўка „не маё гарыць — не мне тушыць”. Гэтым і розніцца дэмакратычнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF