Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Багатая вясельная бяседа

Аляксей МАРОЗ

— Хаця мастацкі ўзровень прэзентаваных вясельных абрадаў вельмі высокі, а іх сцэнарыі, падрыхтаваныя на падставе аўтэнтычнай традыцыі цікавыя, мы ўжо думалі спыніць «Вясельную бяседу» ў нашым амфітэатры, бо ж абрады паўтараюцца. Аднак бачым, што мерапрыемства карыстаецца вялікім зацікаўленнем публікі і рашыліся яго працягваць. У будучым годзе будзем адзначаць 10-гадовы юбілей і таму неабходна падрыхтаваць асаблівую праграму. Можа пакажам таксама цыганскае або татарскае вяселле, — сказаў арганізатар мерапрыемства, дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч.

Дагэтуль у час «Вясельнай бяседы» найчасцей паказваліся беларускія абрады, а толькі пры нагодзе прэзентаваліся вясельныя сцэнкі з іншых рэгіёнаў Польшчы. Так, як і ў мінулых гадах, галоўным сцэнарыстам і рэжысёрам ІХ Вясельнай бяседы, наладжанай 11 жніўня ў гайнаўскім амфітэатры, быў кіраўнік народнага тэатра танца «Ойра» з Пружан Васіль Пілюцік. На гэты раз калектывы з Пружанскага раёна, з дапамогай калектываў з Гайнаўкі, Гарадка і Крынак дэталёва падрыхтавалі вельмі багаты абрад «Каравай», які суправаджаўся шматлікімі спевамі, танцамі і гульнямі. Сцэнарый быў падрыхтаваны на падставе традыцыі выпечкі і прыбірання каравая ў вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёна, адкуль прыехалі жанчыны з калектывам «Бабіна лета». У гэтым годзе цікава запрэзентаваўся калектыў «Пагодная восень» з Монек (7 жанчын і 5 мужчын), які паказаў польскія абрады «Сваты» і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF