Ніва № 34 (2989), 25 жніўня 2013 г.

Лета з традыцыяй

Аляксей МАРОЗ

У Беларускіх этнаграфічных майстар-класах «Лета з традыцыяй», ладжаных у ліпені Музеем малой айчыны ў Студзіводах, прынялі ўдзел дзеткі і моладзь з Бельшчыны, Беластока і іншых мясцовасцей. Сёлета вучыліся яны саломапляценню, ткацтву, маляванню, народным песням і танцам. Дапамагалі яны ў час жніва, падбіралі жыта і звязвалі яго ў снапы, знаёміліся з прыгожай навакольнай прыродай.

Калі я прыехаў у Студзіводскі музей, удзельнікі майстар-класаў выконвалі вырабы з саломы, ткалі палавік на кроснах і ўручную рабілі паясы. Раней вучні малявалі навакольныя краявіды, а пасля абеду мелі вучыцца даўнім песням і народным танцам.

— Спачатку заняткі па саломапляценні і ткацтве паказваліся складанымі, але зараз нашы «ветэраны», якія пабывалі на майстар-класах у мінулых гадах, плятуць з саломы і ткуць даволі лоўка і, што цікавае, ткаць на кроснах найбольш рвуцца хлопцы, бо кросны, гэта свайго роду машына, якая больш цікавіць юнакоў, чым работа з іголкай. Рукадзелле — наша спадчына, якую мы павінны перадаваць з пакалення ў пакаленне. Вучым рукадзеллю ў час майстар-класаў «Лета з традыцыяй» і падчас заняткаў на працягу школьнага года, — сказаў галоўны арганізатар этнагарфічных майстар-класаў, старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік.

На працягу школьнага года ляпіць з гліны вучыў у Студзіводскім музеі Васіль Логвін з Брэста, а кравецтву — Марыя Андраюк з Бельска-Падляшскага.

— Ідэя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF